Павел Севярынец - грамадскі дзяяч, палітык і пісьменнік. Аўтар 14 кніг, сярод якіх «Люблю Беларусь», раман «Беларусалім», зборнікі публіцыстыкі «Лісты з лесу», «Каменнае сэрца» і «Беларуская глыбіня». Лаўрэат літаратурнай прэміі Беларускага ПЭН-цэнтру імя А. Адамовіча, прэміі імя Францішка Аляхновіча, прэміі «За свабоду думкі» імя Васіля Быкава,
украінска-беларускай літаратурнай прэміі «Воін Святла». Неаднаразова прызнаваўся вязнем сумлення. Жанаты. Хрысціянін.
Беларусалім. Сэрца святла
Працяг бэстсэллера Паўла Севярынца «Беларусалім. Золак». Вір веры і кахання, любові і волі, змагання і здрады, глыбокага рэха гісторыі і нечаканых адкрыццяў. «Беларусалім. Сэрца святла» - ключ да таямніцы гістарычнага лёсу Беларусі
Чытаць больш
Беларусалім. Золак
Першая кніга раману-трылогіі «Беларусалім». Заняла першае месца на конкурсе «Кніга году» сярод чытачоў, другое месца сярод пісьменнікаў і ўвайшла ў шорт-ліст прэміі Гедройця. Жанр кнігі сам аўтар вызначае як гісторыя-прадбачанне
Чытаць больш
Люблю Беларусь
«Люблю Беларусь. 200 фэномэнаў нацыянальнай ідэі» – гэта энцыклапедыя 200 самых вядомых і важных з'яваў беларускай ідэі, ад «Песьняроў» да цярплівасці. Натхняльныя факты пра беларускую гісторыю, гаспадарку, культуру, духоўнасць праз прызму аўтарскага паэтычнага бачання. Перакладзеная на рускую і чэскую мовы
Чытаць больш
Каменнае сэрца
Зборнік эсэ палітычнага вязьня Паўла Севярынца, напісаных за апошнія дваццаць гадоў. Кароткія гісторыі з беларускай няволі — «сутак», «хіміі», турмаў — паказваюць сённяшнюю Беларусь знутры. Жыццё ва ўмовах рэжыму як яно ёсць. «Каменнае сэрца» змяшчае шэраг тэкстаў Паўла Севярынца, якія нідзе раней не публікаваліся
Чытаць больш
Водгукі
Што пішуць чытачы і літаратары пра працяг рамана «Беларусалім. Сэрца святла»?
За час сваёй пісьменніцкай дзейнасці Павел Севярынец правёў па Беларусі і за яе межамі каля 500 прэзентацый, у тым ліку, у Менску, Вільні, Празе, Варшаве, Пінску, Воршы, Салігорску, Полацку, Бабруйску, Жабінцы і ў іншых гарадах і мястэчках. Самая вялікая прэзентацыя ў 2017 годзе сабрала ў гатэлі «Вікторыя» больш 300 чалавек. Кнігі Паўла Севярынца перакладзеныя на рускую і чэскую мовы. Зараз, за кратамі, Павел Севярынец працуе над працягам свайго рамана «Беларусалім», а таксама піша кнігу пра сям'ю і каханне.
Цытаты аўтарства Паўла Севярынца
  • Верым, можам, пераможам!
  • Беларусь – гэта святое!
  • Беларусы – гэта 10 мільёнаў геніяў.
  • Гармонія беларускага праваслаўя, каталіцтва і пратэстанцтва – формула сусветнага хрысціянскага трыадзінства: у Імя Айца, і Сына, і Духа Святога.
  • Беларусі патрэбная маральная рэвалюцыя.
  • Наша сістэма каардынатаў – Курапацкі крыж.
  • У Беларусі дзявочыя вочы Нарачы.
  • Полацкае княства – вечавая хрысціянская дэмакратыя. ВКЛ – шляхецкая хрысціянская дэмакратыя. Будучыня Беларусі – Беларуская хрысціянская дэмакратыя.
  • Бойся Бога і больш нікога!
  • Беларуская нацыянальная ідэя – гэта Ісус Хрыстос, Які размаўляе па-беларуску.
Набыць кнігі Паўла Севярынца
Калі вас зацікавіла адна з кніг аўтара і вы хацелі б яе атрымаць, заходзьце на сайт Kroplia.by у раздзел Крама і выбірайце кнігу.

Аўтар шчыра ўдзячны сваім чытачам за цікавасць, падтрымку і водгукі. Калі ў вас засталіся пытанні, ці вы хацелі б пакінуць водгук ці каментар, напішыце нам.
This site was made on Tilda — a website builder that helps to create a website without any code
Create a website