Люблю Беларусь

Гэта старонка прысвечана кнізе Паўла Севярынца «Люблю Беларусь». Тут вы знойдзеце цікавыя факты аб кнізе, інфармацыю па змесце рамана, а таксама рэцэнзіі літаратараў і водгукі чытачоў.
«Люблю Беларусь. 200 фэномэнаў нацыянальнай ідэі» – гэта энцыклапедыя 200 самых вядомых і важных з'яваў беларускай ідэі, ад «Песьняроў» да цярплівасці. Беларуская зямля, гісторыя, гаспадарка, культура, спорт, асобы і духоўнасць – з топ-100 найлепшых спартоўцаў ды спісам 18-ці нобелеўскіх лаўрэатаў родам з Беларусі. Кніга атрымала станоўчыя рэкамендацыі Ўладзімера Арлова, Генадзя Бураўкіна, Анатоля Грыцкевіча, Эрнста Сабілы. «Люблю Беларусь» перакладзеная на рускую і чэскую мовы.
Водгукі
Уладзімер Арлоў, пісьменнік
«Пасля «Зямлі пад белымі крыламі» Ўладзімера Караткевіча я ня ведаю іншай кнігі пра Беларусь, якая была б напісаная з такой любоўю, пранікнёнасцю і верай, як кніга Паўла Севярынца»
Генадзь Бураўкін, паэт
«Гэтая арыгінальная аўтарская энцыклапедыя глыбока ўразіла мяне тым, як горача любіць яе стваральнік нашу мілую Бацькаўшчыну і як шмат ужо ведае пра яе. І я быў бы шчаслівы, каб шчырую малітву Паўла Севярынца за Беларусь пачуў і паўтарыў кожны мой зямляк, асабліва малады»
Анатоль Грыцкевіч, доктар гістарычных навук, гісторык
«У сваёй чарговай кнізе аўтар прадстаўляе сваё бачанне нацыянальнай ідэі, якую ён праводзіць праз розныя праявы беларускай адметнасці, праз асноўныя складнікі нашай гісторыі і сучаснасці, дае ацэнку гістарычным асобам і палітычным дзеячам. Кніга насычана аптымізмам і вераю ў лепшую будучыню нашай краіны»
Эрнэст Сабіла, пастар
«З кнігі Паўла Севярынца «Нацыянальная ідэя» выразна бачна глыбокае веданне гісторыі Беларусі, Слова Божага і аналітычнае спалучэнне гэтых ведаў у думцы-ідэі… Такая кніга вельмі патрэбная беларускаму народу, загнанаму ў стан здраднікаў і адшчапенцаў. Таму – слава Богу і Жыве Беларусь!»
Размова пра кнігу Паўла Севярынца «Люблю Беларусь» у «Дзеяслове»
Анатоль Івашчанка - Аб кнізе Люблю Беларусь. На правах вядоўцы размовы

Рыхтуючы гэтае абмеркаваньне, мы запрашалі ўзяць у ім удзел ня толькі літаратараў, але і адмыслоўцаў у тых ведах, пра якія вядзецца ў розных разьдзелах працы Паўла Севярынца. Напрыклад, – праваслаўнага сьвятара, які ласкава пагадзіўся падзяліцца сваёй думкай з чытачамі «Дзеяслова» (што праўда, гэтае сьведчаньне цяжка назваць бліцкрытавым), а таксама – прафесійнага гісторыка.
Айцец Сергій Гардун - Я таксама люблю Беларусь

Кніга Паўла Севярынца «Люблю Беларусь» пры першым знаёмстве з ёю мне вельмі спадабалася. Спадабалася шчырасьцю, спадабалася аптымізмам, спадабалася вераю ў Беларусь. Прыемна чытаць пра тое, колькі паэтаў, пісьменьнікаў, кампазітараў, вучоных дала Беларусь Польшчы, Расіі і ўсяму сьвету...
Наталка Бабіна - Правільныя і занадта правільныя словы

Са сп. Паўла Севярынца спрос вялікі. Бо ён – вельмі аўтарытэтны і вядомы палітык. Усімі сваімі паводзінамі ён дэманструе прыклад, узор для перайманьня. Ён – наша, грамадзянаў і выбарцаў, надзея на дабро.
Сяргей Дубавец - «Люблю Беларусь»: два ў адным не зьмяшчаецца

Кніга Паўла Севярынца «Люблю Беларусь» спрэчная ледзьве ня ў кожным сваім абзацы. Але гэта добра, калі аўтар мысьліць таленавіта й парадаксальна, правакуе цікавасьць да матэрыялу. Праблема ў іншым.
Калі вас зацікавіла кніга Паўла Севярынца «Люблю Беларусь» і вы хацелі б яе атрымаць, пераходзьце па спасылцы і замаўляйце.

Аўтар шчыра ўдзячны сваім чытачам за цікавасць, падтрымку і водгукі. Калі ў вас засталіся пытанні, ці вы хацелі б пакінуць водгук ці каментар, напішыце нам.
This site was made on Tilda — a website builder that helps to create a website without any code
Create a website